
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цемных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.Яна Міа, пісьменніца
ISBN9789851559554
Типхудожественная книга
0дн0147:37
Возрастот 16 лет
Обложкатвердая обложка
Автор (А-Д)Глинистая Катерина, Горбачева Анастасия
Автор (Е-К)Кучинская Алена
ПереводчикЗинкевич И., Гриб П., Владыко Я., Давыдовская Н.
Год издания2025 г.
Язык изданиябелорусский
ИздательствоПопурри
Жанровая формапроза, рассказ
Размер издания145×200 мм
Формат изданиястандартный
Жанр по содержаниюдрама
Количество страниц304
Обозначение авторовА-Д (а, б, в, г, д), Е-К (е, ё, ж, з, и, й, к)
Страна производстваБеларусьПроизводитель: ООО «Попурри», ул. Мележа, д. 5, корп. 2, пом. 403, г. Минск, РБПоставщик: ООО "Попурри", 220113 г. Минск, ул. Мележа, д.5 корп. 2, комн. 403
Возрастные ограничения16+
Отзывов пока нет.